Portishead звярнуліся да прыхільнікаў за бізнэс-планам
Удзельнікі брытанскага гурта Portishead звярнуліся да сваіх
прыхільнікаў з просьбай даць параду, якім чынам ім выпускаць свае
запісы ў будучыні, паведамляе Drowned In Sound. Нядаўна ў гурта
скончыўся кантракт з лэйблам Island Records. "Зараз мы вольныя ад кантрактаў і абавязкаў, - гаворыцца ў паведамленні ўдзельнікаў калектыва. - Калі ў вас ёсць выдатныя ідэі наконт таго, як мы можам зараз прадаваць нашую музыку, пішыце!"
Пры гэтым музыкі папярэджваюць, што не будуць раздаваць запісы бясплатна, бо праца над песнямі адбірае шмат сіл і, акрамя таго, як напісана ў паведамленні, музыкам трэба плаціць за "падагрэў сваіх уласных басейнаў".
Апошні альбом Portishead "Third" выйшаў у красавіку 2008 года. Да выпуску запісу на аўдыё-кружэлках, песні з альбома былі выкладзеныя на сэрвіс Last.fm, дзе іх за адзін дзень праслухалі каля 327 тысяч наведвальнікаў.
Фота: www.kuzbassfm.livejournal.com