Пошукі беларуса, якога змыла хваляй у Балтыйскае мора, спыненыя

Пошукі беларуса, якога змыла ў Балтыйскае мора, на вадзе і ў паветры ўжо не вядуцца. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Галоўнае ўпраўленне МНС па Калінінградскай вобласці.
Нагадаем, 38-гадовы жыхар Гродна Іван Дамінюк зайшоў у ваду і знік, альбо, па іншай версіі, быў збіты з ног моцнай хваляй і яго панесла ў адкрытае мора. У Калінінградзе ён быў у камандзіроўцы. Здарэнне адбылося ў нядзелю, таму ратавальнікі лічаць, што ў выпадку, калі мужчына сапраўды трапіў у мора, надзеі знайсці яго жывым ужо няма.