Поўдзень Брэстчыны затапіла
У паўднёва-ўсходніх раёнах Брэстчыны 21 чэрвеня выпала каля 60% месячнай нормы ападкаў. Як адзначае БелаПАН, у Пінску зарэгістравана 45 мм ападкаў (61%), а ў раёне метэастанцыі "Палеская" — 46 мм (59%), або 45—46 літраў воды на квадратны метр тэрыторыі.
Розніца максімальных дзённых тэмператур перавысіла 16 градусаў (ад 14,1 у Гродне да 30,5 у Гомелі). У Мінску з-за воблачнасці і дажджу паветра прагрэлася менш, чым меркавалася — да 22,6 градуса пры прагнозе 25—27.
Прычынай тэмпературных кантрастаў і багатых ападкаў стаў маларухомы атмасферны фронт, які бліжэйшы час будзе вызначаць надвор'е ў краіне. Падобная карціна назіралася ў пачатку траўня.