Пра Боба Марлі здымуць фільм

Кінарэжысёр Марцін Скарсэзэ плануе зняць дакументальны фільм пра Боба Марлі. Паводле паведамлення Reuters, у фільма пакуль няма назвы, аднак ужо вядома, калі ён будзе выдадзены — 6 лютага 2010 года, у дзень, калі Бобу Марлі споўнілася б 65 гадоў.

Нагадаю, што стваральнік музычнага напрамку рэгі сканаў у траўні 1981 года ва ўзросце 36 гадоў.

Скарсэзэ будзе здымаць фільм пры падтрымцы сям'і Боба Марлі. Напрыклад, сын музыкі Зігі Марлі стане выканаўчым прадзюсарам стужкі.

Дадам, што зусім нядаўна Марцін Скарсэзэ завяршыў працу над дакументальнай стужкай Shine a Light. Прэм'ерай гэтага фільма пра гурт Rolling Stones 7 лютага 2008 года адкрыўся 58-ы Берлінскі кінафэст.


Фота: partyxtraz.blogspot.com