Пра чэргі на мяжы можна даведацца ў Сеціве і па тэлефоне

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі 16 снежня ўвёў новы парадак інфармавання грамадзянаў пра чэргі ў пунктах пропуску на мяжы, паведамляе БелаПАН.  Як распавёў прэс-сакратар ДПК Аляксандр Цішчанка, цягам сутак кожную цотную гадзіну збіраецца інфармацыя пра сітуацыю ў пунктах пропуска за няцотную гадзіну. Ад 8.00 да 18.00 гэтыя звесткі выкладваюцца на афіцыйным сайце памежнага камітэту. Ад 20.00 да 6.00  звесткі пра наяўнасць чэргаў у тым ці іншым пункце пропуску мжна атрымаць па тэлефоне гарачай лініі 216-26-12.

Такая сістэма будзе працаваць да 10 студзеня.