Пра магілёўскі касцёл клапоцяцца польскія ўлады
У Магілёўскім фарным касцёле пачаліся рэстаўрацыйныя работы. У першую чаргу яны закрануць дах, тынкоўку фасаду і аднаўленне фрэсак. Усе выдаткі ўзяло на сябе польскае міністэрства культуры. Плябан і дэкан Магілёўскай парафіі "Ўнебаўзяцця Дзевы Марыі" айцец Раман Факсінскі зазначыў, што касцёл належыць не Польшчы, а Беларусі, таму яму асабіста вельмі хацелася, каб да рэстаўрацыі падключылася і нашае міністэрства культуры.
Нагадаем, што магілёўскі фарны касцёл быў галоўным каталіцкім храмам у дарэвалюцыйнай Расійскай імперыі.
Нагадаем, што магілёўскі фарны касцёл быў галоўным каталіцкім храмам у дарэвалюцыйнай Расійскай імперыі.