Пра самае сур’ёзнае парушэнне Ярмошына даведалася ад Еўрарадыё (відэа)
Парушэнне выбарчага заканадаўства падчас выбараў у Чысцінскім пасялковым савеце старшыня Цэнтравыбаркама Лідзія Ярмошына назвала самым сур’ёзным у гэтай выбарчай кампаніі. Пра гэта яна заявіла падчас сваёй прэс-канфэрэнцыі па папярэдніх выніках выбараў мясцовых дэпутатаў. Лідзія Ярмошына: “Самы сур’ёзным стала паведамленне пра тое, што ў Маладзечанскім раёне, у адным з пасялковых саветаў – Чысцінскім, чатыры кандыдаты ў дэпутаты з’яўляюцца адначасова сябрамі выбарчых камісій”.
Нагадаем, што пра гэты факт учора Еўрарадыё паведаміў сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзіслаў Звернік, які таксама балатаваўся ў дэпутаты гэтага савета. У той жа дзень актывіст АГП напісаў заяву ў Маладзечанскую пракуратуру і Цэнтравыбаркам. Ад ЦВК ён запатрабаваў прызнаць вынікі выбараў несапраўднымі, а ад пракуратуры - правесці пракурорскую праверку.
Ярмошына прызнала гэты факт парушэннем заканадаўства. І нават рэакцыя адпаведных органаў ужо была. мінская абласная пракуратура вынесла на адрас Маладзечанскага райвыканкаму прадстаўленне аб парушэнні заканадаўства.
У той жа час старшыня ЦВК не ўбачыла ў факце парушэння нічога сур’ёзнага і спісала ўсё на дрэннае веданне сябрамі ўчастковых камісій выбарчага заканадаўства.
Лідзія Ярмошына: “Калі асоба рэгіструецца кандыдатам у дэпутаты, яна страчвае сяброўства ў камісіі. Гэта трэба было правесці пасяджэннямі выбарчых камісій. З-за неадукаванасці яны гэтага не зрабілі”.
Саміх аматараў сядзець на двух крэслах ніяк не пакаралі. Маўляў, з-за таго што зарэгістраваныя кандыдатамі, яны былі не на тых выбарчых участках, дзе з’яўляліся сябрамі камісій. І лічыць галасы за сябе не мелі магчымасці. Але ўсё ж са складу выбарчых камісій іх вывелі.