Пра вынікі галасавання ў Навінках не гавораць
У радзільных дамах выбары скончыліся ўжо ў 10.30 раніцы
Амаль на ўсіх закрытых выбарчых участках галасаванне завяршылася яшчэ раніцай бо яўка выбаршчыкаў там склала 100%. Аднымі з першых прынялі ўдзел у выбарах і пацыенты псіхіятрычных лякарняў. Праўда, у “Рэспубліканскай клінічнай псіхіятрычнай бальніцы” (больш вядома як Навінкі) вынікі галасавання нам раскрываць адмовіліся.
Ужо вядома, што пацыенты Гомельскай абласной псіхіятрычнай бальніцы прагаласавалі за дзейнага дэпутата Аляксандра Шацько. Ен сабраў 56% выбаршчыкаў і перамог. Пакуль толькі у псіхбальніцы.
У 10.30 раніцы (!) прагаласавала і апошняя пацыентка Гродзенскага абласнога клінічнага радзільнага цэнтра. Тут прынялі ўдзел у выбарах 152 цяжарныя жанчыны і ражэніцы.
Еўрарадыё даведалася, каму аддалі свае галасы і пацыенты Брэсцкага скура-венералагічнага дэспансэра. 19 чалавек прагаласавалі за прадстаўніка апазіцыі Ігара Маслоўскага, 28 – за яго канкурэнта ад уладаў, дырэктара брэсцкай гімназіі Ганну Анішчук. Брэсцкі кандыдат у дэпутаты ад апазіцыі Ігар Маслоўскі гаворыць, што шмат хворых прагаласавала супраць усіх:
“Па выніках гэтага участку, Маслоўскі і кандыдат ад улады Ганна Анішчук, мы выходзім у 2-гі тур. У яе 28 галасоў “за”, у мяне – 19, трэці кандыдат набраў 16 галасоў, і вельмі шмат супраць усіх. Тыя людзі, якія там лякуюцца, яны прагаласавалі, яшчэ раніцай. Заўсёды на такіх участках апошнія 7-8 гадоў 99% галасавалі за кандыдата ад улады. А тут такі прагрэс”.
Цікава, што ў адной з бальніцаў ніяк не могуць закрыць участак бо яе пацыентка адмаўляецца галасаваць. А пакуль не будзе 100% прагаласаваўшых участак не закрыецца.