Праца будаўнічай галіны цалкам развалена - Лукашэнка

Пра "поўны развал" будаўнічай галіны заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што па выніках 2007 года паказаныя добрыя агульныя вынікі развіцця будаўнічага комплексу, але ў галіне па-ранейшаму існуе шмат праблемаў, якія не вырашаюцца.  Паводле Лукашэнкі, гэта і праблемы з цэнаўтварэннем на ўсіх этапах будаўніцтва, хібы ў праектаванні і экспертызе праектаў, недахоп кваліфікаваных спецыялістаў і шмат іншага.

Дэфіцыт будаўнічых матэрыялаў на ўнутраным рынку з'яўляецца сур'ёзнай перашкодай для рытмічнай працы будаўнічых арганізацый. А вось у Мінску, паводле словаў Аляксандра Лукашэнкі, жыллёвае будаўніцтва правалена.

БелаПАН