Працаўнікі піўзавода “Крыніца” ставяць спектакль аб барацьбе з п'янствам
На піўзаводзе “Крыніца” ставіцца спектакль аб барацьбе з п'янствам. Ідэалагічны аддзел прадпрыемства ўхваліў такое жаданне працаўнікоў.
Як стала вядома “Беларускаму партызану”, прэм'ера спектакля адбудзецца ўжо ў бліжэйшыя выхадныя. Яго пакажуць на 2-й Спартакіядзе работнікаў "Крыніцы", якая пройдзе з 21 па 23 верасня. Паспаборнічаюць чатыры каманды.
У адной з частак пройдзе конкурс вольнага жанру на тэму: "За здаровы лад жыцця". Там адна з каманд пакажа спектакль на актуальную тэму. Галоўная ідэя імпрэзы — каханне перамагае алкагалізм.
У трупе акцёраў-півавараў — 9 чалавек, якія пасля выступу на Спартакіядзе не выключаюць працягу сваёй творчасці, а ў будучыні — нават выхаду на вялікую сцэну.