Працаўнікоў прадпрыемстваў з няпоўным працоўным тыднем возяць "на бульбу"

Гароднінай разлічваюцца баранавіцкія сельскагаспадарчыя прадпрыемствы з гараджанамі, якія працуюць на сарціроўцы капусты і на пераборцы бульбы, што захоўваецца ў буртах. Акцыя мае назву “выезд на грамадскія работы”.  Кожны дзень з баваўнянага аб’яднання і швачнай фабрыкі ў сельскагаспадарчыя прадпрыемствы — “ЗАТ Шчара–Агра” і СВК “Уцёс” — накіроўваюцца два аўтобусы з працаўнікамі. Сярод іх тыя, хто не надта загружаны на асноўным месцы працы.

Адзначым, што летась 12 тысяч гараджан былі заняты ў рэжыме няпоўнага працоўнага тыдня. Для параўнання: пазалетась на няпоўны рабочы тыдзень было пераведзена толькі тры з паловай тысячы чалавек.