Працэс "Разанаў і Маркавец супраць МТС" працягнецца 5 кастрычніка

Разгляд пазову да кампаніі “МТС” паэта Алеся Разанава і мастака Віктара Маркаўца адкладзены да 5 кастрычніка.

Нагадаем, справа была распачатая ў жніўні. Разанаў і Маркавец, аўтары мастацкага праекта “Яйкаквадраты”, створанага імі яшчэ ў 1992 годзе, запатрабавалі прызнання факту парушэння аўтарскіх правоў.

З вясны мінулага года “яйкаквадрат” выкарыстоўваўся ў выяве таварнага знаку кампаніі “МТС”. У ліпені сёлета яна афіцыйна зарэгістравала свой брэнд у Беларусі.

1 кастрычніка ў Вярхоўным судзе Алесь Разанаў, Віктар Маркавец і іх адвакаты заявілі адводы суддзі, але яны не былі задаволеныя.

БелаПАН