Працоўны дзень 2 ліпеня перанесены на 7 ліпеня

Урад Беларусі прыняў рашэнне аб пераносе працоўнага дня з панядзелка 2 ліпеня на суботу 7 ліпеня. Адпаведную пастанову Савета міністраў падпісаў прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі. Арганізацыям прадстаўлена права перанесці працоўны дзень у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам. Такое рашэнне было прынята ў сувязі з тым, што 3 ліпеня ў аўторак святкуецца Дзень Незалежнасці.

Інтэрфакс