Працоўны дзень пераносіцца з 10 на 15 траўня
У Беларусі працоўны дзень пераносіцца з панядзелка, 10 траўня, на суботу, 15 траўня 2010 года. Такім чынам, для большасці беларусаў непрацоўнымі будуць тры дні запар: 8, 9 і 10 траўня. Адпаведнае рашэнне ўрад прыняў Пастановай №607 ад 23 красавіка, паведамляе БелТА. Як заўжды, арганізацыі могуць перанесці працоўны дзень у іншым парадку, з улікам спецыфікі вытворчасці.