Працоўныя “Беларуськалію” дабіліся павелічэння дадатковых выплат
Незалежны прафсаюз гарнякоў дамогся дадатковых выплат да адпачынку для ўсіх катэгорый работнікаў РУП "Беларуськалій".
Як паведаміў старшыня НПГ Іван Пярмінаў, яшчэ амаль год таму прафсаюз прапаноўваў павысіць памер выплат да адпачынку ўсім работнікам прадпрыемства з фіксаванай стаўкі ў 398 тысяч рублёў да 800 тысяч рублёў.
Неабходнасць такога кроку прадстаўнікі НПГ абгрунтавалі шкоднымі ўмовамі працы на РУП "Беларуськалій" і ростам прафесійных захворванняў сярод яго работнікаў.
У працэсе перамоў НПГ і адміністрацыі прадпрыемства было прынята рашэнне аб дыферэнцыяваным павелічэнні дадатковых выплат да адпачынку ў залежнасці ад бесперапыннага стажу працы на РУП "Беларуськалій".
У прыватнасці, мінімальны памер дадатковых выплат да адпачынку ўстаноўлены для тых, хто працуе на прадпрыемстве менш за тры гады. Ён складзе прыблізна 450 тысяч рублёў. Максімальныя дадатковыя выплаты — прыкладна 820 тысяч рублёў — будуць атрымліваць работнікі з бесперапынным стажам больш за 25 гадоў.
БелаПАН