Працяг "Службовага рамана" будзе здымацца ў Дубаі
У фільме "Службовы раман: Наш час", дзеянне будзе адбывацца не толькі ў Маскве, але і ў "офісах хмарачосаў Дубая". Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе кампаніі "Леаполіс", якая збіраецца
здымаць карціну. Як сцвярджае крэатыўны прадзюсер праекта Мікалай
Коўбас, сучасныя маладыя людзі любяць фільм Эльдара Разанава, але ўжо не
так добра разумеюць герояў "Службовага рамана". Напрыклад, яны не
могуць зразумець, "як велізарны офіс можа працаваць без адзінага
камп’ютэра" і "чаму аўтаматычная ручка з каляровымі чарніламі - гэта
вельмі крута".
Гэта, а таксама і той факт, што ў XXI стагоддзі "гумар стаў крыху іншым, а норавы больш свабоднымі", тлумачыць імкненне зняць для маладога пакалення гледачоў новую версію п'есы Эльдара Разанава і Эміля Брагінскага.
У прэс-рэлізе таксама пацвярджаецца, што кампанія "Леаполіс" набыла правы на п'есу ў прадзюсера Аляксандра Атанясяна. "Мы распачынаем працу над фільмам "Службовы раман. Наш час" з пачуццём, што экранізуецца класіка, і мы можам толькі прапанаваць яе новае прачытанне", - падкрэслівае Мікалай Коўбас.
Нагадаем, што стваральнік двухсерыйнага фільма "Службовы раман" Эльдар Разанаў нічога не ведае пра будучую карціну. Каментуючы першыя навіны пра здымкі рымейку, Разанаў назваў іх "плёткай".
Фота: Фота: un-enfant.livejournal.com