Працягваецца працэс па "справе 14-ці"

26 траўня ў судзе Цэнтральнага раёна сталіцы працягваецца працэс па "справе 14-ці". Сёння разглядаюцца справы трох удзельнікаў падзей 10 студзеня ў Мінску — Міхаіла Субача, Паўла Вінаградава і Максіма Дашука. Раней па гэтай крымінальнай справе да штрафаў і абмежавання волі былі асуджаныя 10 чалавек. Акрамя таго, адзін з фігурантаў гэтай справы Андрэй Кім быў таксама абвінавачаны ў злачынстве, прадугледжаным артыкулам 364 КК (гвалт або пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі). А.Кіма асудзілі на паўтара года калоніі агульнага рэжыму.

Нагадаем, 10 студзеня ў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў прынялі ўдзел больш за тры тысячы чалавек.