Працягваецца вышук выканаўцаў выбуху ў Мінску 4 ліпеня
Праваахоўныя органы працягваюць вышук выканаўцаў выбуху ў Мінску ўначы 4 ліпеня падчас святочнага канцэрту. Нагадаем, падчас выбуху самаробнага прыстасавання, начыненага балтамі і
гайкамі, на перакрыжаванні праспектаў Машэрава і Пераможцаў, былі
параненыя 54 чалавекі, 47 чалавек шпіталізавалі, сярод іх дваіх дзяцей
5 і 6 гадоў.
Як паведамляе начальік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі, на просьбу аб дапамозе ў расследаванні злачынства адгукнуліся грамадзяне. "Яны тэлефануюць, прыходзяць, паведамляюць дэталі таго, што адбылося. Знаходзяцца сведкі. Адзін малады чалавек прынёс фотаздымкі з месца падзеі", - распавёў Ластоўскі.
Усіх, хто валодае падобнай інфармацыяй, сталічная міліцыя просіць звяртацца па тэлефонах: 227-21-24, 227-44-19, 227-27-12, 200-60-36, 229-40-92, альбо 102. Таксама можна даслаць інфармацыю на электронны адрас: [email protected]
Прыватнасць і ўзнагароджанне гарантуецца.
БелаПАН