Працягваюцца тэрміны набору будучых будаўнікоў
Будаўнічыя каледжы і ліцэі недабралі навучэнцаў. Не хапае людзей на спецыяльнасці "тынкоўшчыкі" і "муляры", паведамляе Белтэлерадыёкампанія. Многім выпускнікам школ гэтыя прафесіі здаюцца непрэстыжнымі, асабліва мінчанам. Але менавіта такіх спецыялістаў не хапае на будоўлі. Таму каледжы робяць стаўку на іншагародніх, прапануюць інтэрнаты, у якія гатовы прыняць больш чым паўтары тысячы прыезджых. У дадатак і прадпрыемствы, куды потым будуць размеркаваны выпускнікі-будаўнікі, рыхтуюць месцы ў сваіх інтэрнатах.
Будаўнічыя каледжы і ліцэі сталіцы працягваюць тэрміны набору дакументаў да 1 верасня.
Будаўнічыя каледжы і ліцэі сталіцы працягваюць тэрміны набору дакументаў да 1 верасня.