Прадаўцы аўтамабіляў зладзілі стыхійны мітынг у Мінску

Стыхійны мітынг прадаўцоў аўтамабіляў адбыўся на буйным беларускім аўтарынку "Ждановічы". Як інфармуе РІА "Новости", каля брамы аўтарынку сабралося мноства аўтамабіляў, якія заблакавалі ўезд на рынак. Прадпрымальнікі, якія займаюцца дастаўкай з-за мяжы і продажам аўтамабіляў, пратэстуюць супраць чарговага павышэння платы за ўезд на рынак для продажу аўто. За апошнія некалькі месяцаў гэтая плата павышалася некалькі разоў. Цяпер яна складае 100 тысяч беларускіх рублёў (каля 34 долараў).

Пры гэтым прадпрымальнікі зважаюць на адсутнасць нармалёвых умоваў для працы на рынку. У прыватнасці, пляцоўка, дзе прадаюць аўтамабілі, не абсталяваная для гэтага і нават не асфальтаваная.