Прадпрымальнік скраў у Міністэрства абароны 12 кіламетраў труб
Заснавальнік аднаго з прыватных вытворча-гандлёвых прадпрыемстваў Мінскай вобласці падазраецца ў крадзяжы ў асабліва буйным памеры.
Паводле звестак следства, ён скраў 12 кіламетраў металічных труб, што належаць Міністэрству абароны. Гэта адбылося, калі бізнесмен дэмантаваў набыты ім іншы трубаправод, што быў пракладзены побач.
Скрадзеныя трубы ў выглядзе металалому агульнай вагой больш як 300 тон былі прададзены за мяжой. Папярэдні кошт скрадзенага ацэньваецца ў некалькі сотняў мільёнаў рублёў. На маёмасць падазронага накладзены арышт.
Дарэчы, зламыснік быў раней асуджаны за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Цяпер супраць яго распачата крымінальная справа за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.
БелаПАН