Прадпрымальніка аштрафавалі за размовы з пакупнікамі на беларускай мове

Прадпрымальнік з рынку “Ждановічы” Алесь Таўстыка быў аштрафаваны на 140 тысяч рублёў за тое, што размаўляў на “незразумелай мове”.

Адной з пакупніц незразумелай падалася беларуская, таму яна звярнулася ў абласную падатковую інспекцыю са скаргай на прадпрымальніка. У выніку быў выпісаны штраф за некарэктную размову з пакупніком.

"Наша ніва"