Прадпрымальнікаў паклікалі на перамовы ў Адміністрацыю прэзідэнта
На Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, дзе праходзіць акцыя пратэсту прадпрымальнікаў, з’явілася машына з гукаўзмацняльнай апаратурай.
Прадпрымальнікаў папярэдзілі, што мітынг несанкцыянаваны, пасля чаго запрасілі некалькіх чалавек на перамовы ў Адміністрацыю прэзідэнта.
У выніку, на перамовы накіраваліся лідэр грамадскага аб’яднання “Перспектыва” Анатоль Шумчанка, Карэн Акопаў і Мікалай Рамашын. Але перамовы не пачаліся, паколькі прадстаўнікі ІП чакаюць адказнага за працаўладкаванне.
Тым часам, на Кастрычніцкай плошчы працягваецца мітынг. На ім выступіла дачка Аляксандра Казуліна Вольга, Аляксандр Мілінкевіч і прадстаўнікі прадпрымальніцкага руху з розных гарадоў.