Прадпрымальнікі хочуць дапамагаць дэпутатам прымаць законы
Прадпрымальнікі плануюць сабраць каля 50 тысяч подпісаў з патрабаваннем абмяркоўваць з імі законапраекты, што датычаць малога бізнэсу. “Мы плануем на працягу 2-3 месяцаў сабраць ад 20 да 50 тысяч подпісаў для падачы ў Адміністрацыю прэзідэнта і Парламенцкую камісію па прадпрымальніцтве з патрабаваннем уключэння прадпрымальнікаў у працэс прыняцця адпаведных законапраектаў”, ― распавёў Еўрарадыё старшыня аргкамітэта па стварэнні аб'яднання “За свабоднае прадпрымальніцтва” Віктар Гарбачоў.
19 ліпеня ў Мінску прайшла Канферэнцыя прадпрымальніцкіх арганізацый, на якой былі прадстаўленыя вынікі анкетавання. На рынках і гандлёвых цэнтрах 36 населеных пунктаў актывісты раздалі больш за 20 тысяч анкет. Сярод асноўных праблем ІП 78% апытаных прадпрымальнікаў адзначылі нестабільнае заканадаўства, высокія штрафы (84%), высокія падаткі (59%). 17% лічаць, што самі кантрольныя органы не дастаткова добра ведаюць адпаведнае заканадаўства.