Прадпрымальнікі на Бангалоры будуць мітынгаваць за дыялог з уладамі
Мінскія ўлады дазволілі прадпрымальнікам правесці 19 лістапада мітынг у парку Дружбы народаў на плошчы Бангалор. Заяўку ў Мінгарвыканкам падавалі актывісты рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Перспектыва”. Паводле арганізатараў, мітынг пройдзе з мэтай “стварэння ўмоваў для
актыўнага і шырокага дыялогу паміж дзяржаўнымі органамі ўлады і
прадпрымальніцкімі структурамі Беларусі”, каб палепшыць эканамічныя
ўмовы “для развіцця прадпрымальніцкага патэнцыялу ў краіне”.
Прадпрымальнікі маюць намер дамагацца перамоўнага працэсу з вышэйшым кіраўніцтвам Беларусі, адзначае БелаПАН.
Прадпрымальнікі маюць намер дамагацца перамоўнага працэсу з вышэйшым кіраўніцтвам Беларусі, адзначае БелаПАН.