Прадпрымальнікі не здолелі трапіць на АНТ, мітынг заканчваецца

Прадпрымальнікі не здолелі дамовіцца з тэлеканалам АНТ на прамы эфір. Нагадаем, удзельнікі акцыі пасля разгону мітынгу на Кастрычніцкай плошчы, сабраліся каля будынка тэлеканалаў СТВ і АНТ.

Яны запатрабавалі прамога эфіру, каб данесці сваю пазіцыю да чыноўнікаў. Тым часам, як заявіў Віктар Гарбачоў, патрабаванні прадпрымальнікаў перададзеныя кіраўніку Белтэлерадыёкампаніі Аляксандру Зімоўскаму. Чакаецца, што падобныя лісты будуць накіраваныя кіраўніцтву іншых каналаў.