Прадпрымальнікі паўдзельнічаюць у святкаванні Дня Волі

У святкаванні Дня Волі 25 сакавіка вырашылі прыняць удзел індывідуальныя прадпрымальнікі. Пра гэта паведаміў Віктар Гарбачоў, лідэр кампаніі “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва”.

Паводле яго словаў, такое рашэнне прынялі прадпрымальнікі ў рэгіёнах.

Нагадаем, заяўка на правядзенне 25 сакавіка ў Мінску мітынга і шэсця з нагоды 90-годдзя абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі была пададзеная ў Мінгарвыканкам 6 лютага.

У якасці заяўнікаў выступілі старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, кіраўнік руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч і старшыня аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікола Статкевіч.

Яны плануюць арганізаваць шэсце ад плошчы Якуба Коласа па праспекце Незалежнасці да вуліцы Валадарскага, а адтуль – да сквера Янкі Купалы.

БелаПАН