Прадпрымальнікі закончылі мітынг і накіраваліся да Дома ўрада

Індывідуальныя прадпрымальнікі правялі мітынг на Кастрычніцкай плошчы. Цяпер яны накіроўваюцца да Дома ўрада.
Калону з 200 чалавек суправаджаюць міліцыянты, якія заклікаюць разысціся і папярэджваюць пра крымінальную адказнасць за несанкцыянаванае мерапрыемства.