Прадпрымальнікі звярнуліся да Беніты Ферэра-Вальднэр
Зварот да еўрапейскага камісара па вонкавых сувязях і палітыцы добрасуседства Беніты Ферэра-Вальднэр накіравалі 16 чэрвеня прадпрымальнікі Ігар Леднік і Ўладзімір Журба. Яны звяртаюць увагу на неабходнасць узаемадзеяння Еўракамісіі з прадстаўнікамі бізнэсу і грамадзянскай супольнасці ў рамках праграмы "Усходняе партнёрства", паведамляе БелаПАН.
У звароце, у прыватнасці, гаворыцца, што ў беларускіх турмах знаходзіцца не меней за 10 тыс. чалавек, асуджаных па эканамічных артыкулах Крымінальнага кодэксу. Незаконны пераслед прадпрымальнікаў ажыццяўляецца "ў карыслівых інтэрасах расійска-беларускай наменклатуры", сцвярджаецца ў звароце.
Аўтары выяўляюць надзею, што падчас візіту спадарыні Ферэра-Вальднэр у Беларусь (21-22 чэрвеня) у яе будзе магчымасць абгаварыць з прадстаўнікамі бізнэсу і грамадзянскай супольнасці пытанні практычнага ўзаемадзеяння з Еўракамісіяй па ўзнаўленні ў Беларусі эфектыўнасці права, прапаганды свабоднага рынка і "процідзеяння расійскай экспансіі".