Прадстаўніца Беларусі не прайшла ў фінал конкурсу "Міс свету — 2007"

Дваццацідвухгадовая студэнтка гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта Алена Аладка не прайшла ў фінал конкурсу "Міс свету — 2007".
Фінальная частка конкурсу праходзіць 1 снежня ў кітайскім курортным горадзе Санья. Як паведаміла кіраўнік Нацыянальнай школы прыгажосці Вольга Сярэжнікава, якая знаходзіцца ў Кітаі, у лік 15 фіналістак трапілі прадстаўніцы Венесуэлы, Швецыі, Дамініканскай Рэспублікі, Кітая, Ганы, ЗША, Пуэрта-Рыка, Ганконга, Эквадора, Мексікі і Грэнады, Аўстрыі, Анголы, Малайзіі, Трынідада, Ямайкі.

Нагадаем, што ўдзельніцамі 57-га конкурсу прыгажосці "Міс свету" сталі прадстаўніцы больш чым 100 краін. Пераможца атрымае 85 тысяч долараў. Летась Беларусь прадстаўляла Кацярына Літвінава, якая таксама не трапіла ў лік фіналістак.

БелаПАН