Прадстаўнік Беларусі не патрапіў у фінал "Еўрабачання"

Беларускі спявак Руслан Аляхно, якога вызначылі прадстаўляць нашу краіну на "Еўрабачанні-2008" у Белградзе, не прайшоў у фінал гэтага міжнароднага конкурсу песні. Ён не ўвайшоў у дзесятку лепшых па выніках другога паўфінала, які адбыўся ўчора.
Паводле галасавання тэлегледачоў, у фінал, які адбудзецца 24 траўня, патрапілі выканаўцы з Украіны, Харватыі, Албаніі, Ісландыі, Грузіі, Даніі, Швецыі, Латвіі, Турцыі і Партугаліі.
Руслан Аляхно пасля агучвання вынікаў галасавання сказаў, што "яму не сорамна", паведамляе "Інтэрфакс".