Прадстаўнік Беларусі параіў Вярхоўнаму камісару ААН "абнавіць персанал"
На "неабходнасць абнаўлення персаналу ўпраўлення Вярхоўнага камісара і ліквідацыю дысбалансу ў геаграфічным прадстаўніцтве супрацоўнікаў" звярнуў увагу Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Наві Пілай пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях Міхаіл Хвастоў. Пра гэта 16 верасня паведаміў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных. З 13 верасня па 1 кастрычніка ў Жэневе праходзіць 15-я сесія Савета па правах чалавека ААН. Беларусь прымае ўдзел у выніках разгляду Ўніверсальнай перыядычнай справаздачы. Справаздачу па Беларусі Міхаіл Хвастоў прадстаўляў 12 траўня. Ён абыйшоў увагай сітуацыю з палітычнымі і грамадзянскімі правамі ў Беларусі. Дакладчыкамі па Беларусі з'яўляюцца Нарвегія, Сенегал і Філіпіны.
У 2007 годзе у выніку дзеянняў нацыянальных і міжнародных праваабарончых арганізацый Беларусь не была абраная ў Савет ААН па правах чалавека. Праваабаронцы падкрэслівалі, што Беларусь не супрацоўнічае ў належнай ступені з Саветам і не падтрымлівае самыя высокія стандарты ў галіне правоў чалавека.