Прадстаўнік Дзярждэпартамента: Санкцыі — пытанне дзён
"Пытаннем дзён" назвала першы намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША Нэнсі МакЭлдані ўвядзенне санкцыяў супраць Беларусі, калі затрыманыя ў часе падзеяў 19 снежня не будуць адпушчаныя. "Калі затрыманыя не будуць адпушчаныя вельмі хутка, у нас не будзе іншага выбару, як лічыць іх палітычнымі вязнямі. Гэта будзе азначаць, што зноў будуць уведзеныя санкцыі, дзеянне якіх было спынена",— заявіла сёння журналістам прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША, якая знаходзіцца ў Вільні.