Прадстаўнік Дзярждэпу ЗША падтрымаў царкву “Новае жыццё”
У рамках візіту ў Мінск намеснік памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША Томас Меліа 23 студзеня наведаў нядзельнае набажэнства мінскай поўнаевангельскай царквы “Новае жыццё”, паведамляе БелаПАН. Прадстаўнік Дзярждэпу, якога суправаджаў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан, у гутарцы са старэйшым пастарам царквы Вячаславам Ганчарэнкам дэталёва цікавіўся сітуацыяй вакол “Новага жыцця”. Амерыканскі дыпламат адзначыў, што наведванне ім царквы з’яўляецца выражэннем пазіцыі ўладаў ЗША па падтрымцы вернікаў, якія паказваюць узор таго, як трэба адстойваць сваё права на веру.
Меліа выказаў спадзеў, што ў Беларусі надыдзе час, калі людзі змогуць вольна наведваць любыя цэрквы і свабода сумлення будзе не толькі дэкларавання, але стане рэальнасцю.
Меліа выказаў спадзеў, што ў Беларусі надыдзе час, калі людзі змогуць вольна наведваць любыя цэрквы і свабода сумлення будзе не толькі дэкларавання, але стане рэальнасцю.