Прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі ўшанавалі памяць Алеся Адамовіча
Прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі ўшанавалі памяць пісьменніка і грамадскага дзеяча Алеся Адамовіча (1927 - 1994). Яны наведалі яго магілу ў гарадскім пасёлку Глуша Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Акадэмік Радзім Гарэцкі, публіцыст і пісьменнік Валянцін Тарас,
літаратуравед Міхась Тычына ды іншыя ўсклалі кветкі на магілу Адамовіча
і яго бацькоў.
“Мне ён блізкі тым, што змагаўся за праўду і таму так рана спаліў сябе, а сёння яго нам вельмі не хапае”, - кажа пра Алеся Адамовіча ў інтэрв’ю БелаПАН акадэмік Гарэцкі.
Адзначым, што на пачатак верасня прыпадаюць 80-я ўгодкі з дня народзінаў Адамовіча, аднак ужо 13 гадоў яго няма сярод нас.