Прадстаўнікі беларускіх камуністаў наведалі помнік Леніну ў Мінску
Прадстаўнікі шэрагу камуністычных партый і рухаў раніцай 7 лістапада ўсклалі кветкі да помніка Леніну на плошчы Незалежнасці ў Мінску. Такім чынам яны адзначылі 91-ю гадавіну прыходу да ўлады ў Петраградзе бальшавіцкай партыі.
Як паведамляе БелаПАН, першымі пад дзяржаўнымі сцягамі Беларусі і сцягамі СССР на плошчу прыйшлі каля 100 актывістаў Камуністычнай партыі Беларусі на чале са сваёй кіраўнічкай Валянцінай Голубевай. Пасля іх да помніка Леніну прыйшлі прадстаўнікі "Усесаюзнай кампартыі бальшавікоў", якія трымалі ў руках партрэты Леніна і Сталіна. Іх змянілі каля 20 актывістаў Руху за сацыяльны прагрэс і справядлівасць.
Апошнімі, у 11 гадзінаў, да помніка прыйшлі каля 50 актывістаў Партыі камуністаў Беларускай. Яны былі без сцягоў і сімволікі, а толькі з кветкамі.
Усе акцыі прайшлі без эксцэсаў. За імі назіралі супрацоўнікі праваахоўных органаў у форме і ў цывільным.