Прадстаўнікі вядучых аналітычных цэнтраў ЗША прыбылі ў Беларусь
Прадстаўнікі вядучых аналітычных цэнтраў ЗША прыбылі ў Беларусь.
У склад амерыканскай дэлегацыі ўваходзяць кіраўнікі праграм, прафесары і вядучыя супрацоўнікі Цэнтра
стратэгічных і міжнародных даследаванняў, даследчай службы Кангрэса
ЗША, Фонду Карнегі за міжнародны мір, фонду "Спадчына", фонду
"Ініцыятыва па скарачэнню ядзернай пагрозы", Інстытута новых дэмакратый,
Рэдфардскага ўніверсітэта.
У праграме знаходжання
амерыканскіх аналітыкаў запланаваны сустрэчы ў Нацыянальным сходзе, з
кіраўніцтвам знешнепалітычнага і абароннага ведамстваў, беларускімі
палітолагамі і журналістамі.
Амерыканскія прадстаўнікі таксама
наведаюць Парк высокіх тэхналогій, даследчы інстытут "Сосны", Міжнародны
вучэбны цэнтр МУС па пытаннях міграцыі і гандлю людзьмі, Нацыянальную
бібліятэку, паведамляе БЕЛТА.