Прадукты могуць падаражэць на 30-40%

Будучае павелічэнне рознічных цэнаў на цукар Мінэканомікі тлумачыць неабходнасцю зраўнаваць цэны з тымі, што існуюць у суседніх дзяржавах. У эканаміста Сяргея Чалага — іншае меркаванне. У інтэрв'ю "Белсату" эксперт заявіў, што рост цэн — з'ява непазбежная. "Пры канцы мінулага года рэальныя прыбыткі насельніцтва павялічыліся амаль напалову. Аднак грошы гэтыя не заробленыя, а "падораныя" дзяржавай, і цяпер іх пачынаюць "забіраць", — тлумачыць Чалы.

На яго думку, ужо за першы квартал прадукты могуць падаражэць на 30-40%.