Прадзюсеры шукаюць актрысу на ролю маладой Эмануэль
Днямі прадзюсер Ален Сірыцкі (Alain Siritzky) абвясціў, што шукае "свежы, невядомы талент" на ролю ў прыквеле вядомага эратычнага фільма 70-х гадоў "Эмануэль".
Як адзначае France Presse, прадзюсер растлумачыў, што "карціна "Эмануэль" увайшла ў гісторыю, а таму і з'явілася жаданне зрабіць гэта яшчэ раз з дапамогай сюжэту, які больш распавядае пра персанажаў і спадабаецца гледачам розных узростаў".
Паводле яго слоў, фільм будзе прысвечаны таму, як "юная, нявінная Эмануэль ператвараецца ў чуллівую прыгожую жанчыну".
Здымкі карціны пад назвай "Што яшчэ, Эмануэль?" пачнуцца ў верасні 2008 года на некалькіх пляцоўках у экзатычных краінах свету.
Нагадаю, што першы эратычны фільм пад назвай "Эмануэль", заснаваны на аднайменным рамане Эмануэль Арсан, выйшаў у 1974 годзе і стаў адным з самых папулярных у французскім кінематографе.
За першай карцінай выйшлі шматлікія сіквелы з рознымі актрысамі ў галоўнай ролі. Самай вядомай з іх была галандка Сільвія Крыстэль.
Фота: www.pierretristam.com