Праезд транспарту ў Верхні горад абмежавалі
На тэрыторыю Верхняга горада сталіцы абмежаваны праезд аўтамабіляў. Зараз прыпаркаваць машыны тут змогуць толькі супрацоўнікі мясцовых арганізацый і ўстановаў, пішуць "Мінск-Навіны".
Абмежаванні ўзніклі з-за маштабнага будаўніцтва, якое разгарнулася ў галоўнай частцы гістарычнага цэнтра Мінску. Тут адбываецца рэканструкцыя і аднаўленне шматлікіх аб'ектаў на вуліцы Кірылы і Мяфодзія, на плошчы Свабоды і на вуліцы Гандлёвай.
Чакаецца, што ў хуткім часе праезд у Верхні горад будзе ўвогуле забаронены. Паводле праекту рэканструкцыі, гэтая частка Мінску павінна стаць пешаходнай.