Праезд у цягніку падаражэў на 20%

Квіткі на цягнікі, што ездзяць па Беларусі, сёння падаражэлі на 20%.  Кошты на электрычкі засталіся без зменаў. Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў даведцы мінскага чыгуначнага вакзала.
Супрацоўніца даведкі: “Падаражэлі па Беларусі. Да Магілёва, напрыклад на 15:40 на фірменны цягнік быў самы танны 15 тысячаў, а зараз ён – 17.800. Ужо два з паловай гады не падымаліся кошты”.

Па словах спецыяліста Беларускай чыгункі Ігара Саскаўца, адпаведная пастанова Мінэканомікі была прынятая яшчэ ў верасні.