Праезд у грамадскім транспарце можа падаражэць амаль у два разы
Праезд у грамадскім транспарце краіны можа падаражэць у бліжэйшы час.
Пра гэта паведаміў 20 студзеня намеснік міністра транспарта і камунікацый Беларусі Аляксандр Шышко.
Шышко: "Для таго, каб прадпрыемствы працавалі стабільна таго тарыфу — 700 рублёў у Мінску і 600 у іншых гарадах — недастаткова. Мы разумеем, што гэта сацыяльна значныя перавозкі, але і рухомы састаў трэба падтрымліваць у нармальным стане. Калі б сёння тарыф усталявалі ў памеры 1000-1200 рублёў, ён бы выратаваў прадпрыемства".
Зараз у Савеце Міністраў знаходзіцца ліст з Міністэрства транспарту і камунікацый з просьбай разгледзець магчымасць павелічэння платы за праезд.