Прафсаюз металістаў стварае “Фонд салідарнасці” для страйкоўцаў
Рада Свабоднага прафсаюзу металістаў на агульнанацыянальным узроўні вырашыла стварыць фонд грашовай падтрымкі для ўдзельнікаў страйкаў. З ініцыятывай стварэня фонду выступіла суполка прафсаюзу з бараньскага заводу "Лёс" на Аршаншчыне. У "Фонд салідарнасці" мяркуюць адлічваць 10% з прафсюзных складак. Прымацца будуць і дабрачынныя ахвяраванні. Дзякуючы гэтым грошам страйкоўцы змогуць пратрымацца працяглы час, патрабуючы выканаць свае патрабаванні. Гэта змусіць і адміністрацыю прадпрыемстваў больш сур'ёзна ставіцца да патрабаванняў страйкоўцаў.
Як адзначыў у каментары Еўрарадыё старшыня бараньскай суполкі Васіль Леўчанкаў, хутчэй за ўсё грашыма фонду змогуць карыстацца ня толькі сябры прафсаюзу, але і іншыя страйкоўцы.
Леўчанкаў: "Калі нешта будзе адбывацца, то будзе засядаць Рада і прымаць нейкае рашэнне з гэтай нагоды. Мне здаецца, калі будуць удзельнічаць у страйку і не сябры прафсаюзу, то ім таксама будзе падтрымка - мне так думаецца".
Па словах Леўчанкава, раней падобныя грашовыя фонды не ствараліся, бо ў іх проста не было вялікай патрэбы. Страйкі на 1-2 дні не патрабуюць фінансавай падтрымкі страйкоўцам.
Нагадаем, у чэрвені работнікі бараньскага "Лёсу"ладзілі страйк, але вымушаныя былі спыніць яго, калі апынуліся ў цяжкім фінансавым становішчы.