Прафсаюз просіць вярнуць школьнікам бясплатны праезд

Зараз навучэнцы маюць права на бясплатны праезд толькі ад месца жыхарства да школы і назад у перыяд з 1 верасня па 30 чэрвеня.

У звароце да народных абраннікаў прафсаюз РЭП спасылаецца на тое, што пастанова ўрада № 202 "Аб некаторых пытаннях праезду навучэнцаў" дае такое права мясцовым выканкамам за кошт выкарыстання сродкаў мясцовых бюджэтаў.

У звароце прафсаюзу гаворыцца, што абмежаванне бясплатнага праезду маршрутам "школа-дом" выклікала неразуменне і абурэнне бацькоў школьнікаў, паведамляе Praca-by.info.