Прагаласавалі ўжо 46,3% выбаршчыкаў
Па дадзеных ЦВК, па стане на 12.00 у выбарах узялі ўдзел 46,3% выбаршчыкаў. Усяго, з улікам папярэдняга галасавання, прагаласавала 3 мільёны 278 тысяч 328 выбаршчыкаў з 7 мільёнаў 84 тысяч 787 уключаных у спісы. Гэтыя звесткі змешчаны на сайце Цэнтравыбаркаму.