Прагноз надвор'я на расійскім ТБ: Удалы час для бамбардавання ў Сірыі (відэа)

Прагноз надвор'я на расійскім ТБ: Удалы час для бамбардавання ў Сірыі (відэа)

На тэлеканале "Расія 24" выйшаў "нетрадыцыйны" прагноз надвор'я. Тэлевядоўца распавяла ў ім, што Расія абрала ўдалы час для бамбаванняў у Сірыі, бо кастрычнік — спрыяльны месяц для палётаў авіяцыі.

Дзяўчына адзначае, што ў кастрычніку ў Сірыі толькі адзін раз назіраліся моцныя парывы ​​ветру да 15 метраў у секунду, а дажджы бываюць раз у 10 дзён. Усё гэта не перашкодзіць расійскім самалётам весці бамбаванні ў Сірыі, кажа вядоўца.