Праграма энергазберажэння акупіцца праз 155 гадоў
Цікавую лічбу агучыў днямі віцебскі абласны камітэт Дзяржкантролю. Яго супрацоўнікі праверылі, як у мінулым годзе выкарыстоўваліся дзяржаўныя сродкі, накіраваныя на мерапрыемствы па энергазберажэнні. Высветлілася, што прадпрыемствы і арганізацыі, каб даць справаздачы пра выкананне абласной рэгіянальнай праграмы па энергазберажэнні, займаюцца прыпіскамі. Сам факт наяўнасці прыпісак не здзіўляе — яны існуюць, пэўна, столькі ж, колькі і чынавенства. Але ж які размах!
Вось, напрыклад, аблсяльгасхарч закупіў для шэрагу гаспадарак вобласці новыя зернесушылкі. Справа добрая. У большасці гаспадарак зерне сушаць на ўстаноўках, вырабленых яшчэ у 60-я гады. У абласны цэнтр па энергазберажэнні сяльгасхарч адрапартаваў: эканамічныя сушылкі зерня акупяцца праз 6 з нечым гадоў. Рэвізоры з Дзяржкантролю, нанава перадзяліўшы лічбы, схапіліся за галаву. Дзе там шэсць год! Атрымалася, што зернесушылкі акупяцца толькі праз… 155.
Па нарматывах, адна зернесушылка павінна служыць 15 гадоў. Нават калі зрабіць папраўку на тое, што на сяле тэхніка працуе і два, і тры тэрміны, за 155 гадоў зернесушылкі проста разваляцца, так і не паспеўшы акупіцца. Дарэчы, каштуе кожная каля мільярда беларускіх рублёў.
У аблсяльгасхарчы ніяк не могуць зразумець, за што Дзяржкантроль "наязджае" на новыя сушылкі. Працуюць яны хутчэй за старыя, і паліва бяруць менш. Так, гэта ўсё добра, згаджаюцца у Дзяржкантролі. Але ж навошта сушылкі, набытыя за кошт рэспубліканскага фонду падтрымкі сяльгасвытворчасці, "падпісваць" яшчэ і на энергазберажэнне?
Дарэчы, аблсяльгасхарч са сваімі сушылкамі не арыгінальны. Абласное ўпраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі, напрыклад, у сваім адміністрацыйным будынку ўсталявала шклопакеты на вокнах. Прыгожа ў кабінетах стала і ўтульна. А калі яшчэ і за энергазберажэнне падзяку атрымаць — дык зусім добра. Вось і напісалі камунальшчыкі, што акупяцца шклопакеты за пяць год. На самой справе, як падлічылі у камітэце Дзяржкантролю, — за 18.
Фота — nechbi