Праграма імя Кастуся Каліноўскага будзе пашырацца

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла старшыня незарэгістраванага камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць” Іна Кулей:

Кулей: "Пра пашырэнне праграмы ішла размова з міністрам адукацыі пані Барбарай Кудрыцкай. Таму на самой справе польскі бок гатовы ня толькі працягнуць гэтую праграму, але і пашырыць яе на патрэбы Беларусі".

Кулей кажа, што вялікая колькасць польскіх універсітэтаў гатовая прыняць нашую моладзь. Прычым іх лік павялічыцца ў параўнанні з тым, што быў раней.

Нагадаем, стыпендыяльная праграма імя Кастуся Каліноўскага была створаная ў сакавіку 2006. Яе мэтай была дапамога студэнтам, выключаным з беларускіх навучальных установаў з палітычных прычынаў.