Праграма Вайцюшкевіча прагучыць самастойна падчас святочнага канцэрта
Упершыню пасля пяцігадовага перапынку праграма “Паравіны году” Змітра Вайцюшкевіча прагучыць самастойна падчас святочнага канцэрта, які ладзіць артыст з нагоды Дня закаханых. Як паведаміў Зміцер Вайцюшкевіч Еўрарадыё, апроч “паравінных” песень, на канцэрце можна будзе таксама пачуць песні з супольных праектаў.
Зміцер Вайцюшкевіч: “Ну, па-першае, будзе праграма “Паравіны году”, якая ўжо гадоў 5 самастойна не гучала. І плюс песні з сумесных праектаў. Карацей, павінна быць добра”.
Выступ Вайцюшкевіча 14-га лютага будзе адзначаны таксама яго вяртаннем у Палац культуры ветэранаў: былое кіраўніцтва палацу занесла спевака ў “чорныя спісы”, якія, дзякуючы прыходу новых людзей, скасаваныя.
На дадзены момант спявак рыхтуе да выдання альбом на вершы польскага паэта Рафала Ваячка. Паводле Змітра, зараз вядуцца перамовы наконт выдання плыты ў Польшчы.
Зміцер Вайцюшкевіч: “Альбом выйдзе, калі будуць грошы на выданне яго ў Польшчы. Зараз мы чакаем адказу з польскага боку, таму што мне вельмі важна, каб там выйшаў”.
Нагадаем, 14-га лютага ў 19.00 у Палацы культуры ветэранаў Зміцер Вайцюшкевіч і яго аркестр. Кошт квіткоў ад 20 да 40 тысяч рублёў.