Праграміста звольнілі за дзвярную ручку і мабільнік
На Магілёўскім мясакамбінаце забаранілі карыстацца мабільнікамі. Нельга нават прыносіць іх на працу. Пра гэта паведаміла інтэрнэт-выданне bulletinonline.org.
Гэтая забарона тычыцца ўсіх працаўнікоў камбіната — незалежна ад таго, працуюць яны ў цэху ці ў кабінеце. Чаму кіраўніцтву мясакамбіната спатрэбілася ўводзіць такое абмежаванне?
У прыёмнай гэтага прадпрыемства мы пачулі наступнае:
“Напрыклад, стаіць абвальшчык мяса. У ягоных руках нож. І ў яго званіць тэлефон, ён дастае яго, размаўляе. Ці мала што можа здарыцца.
Ён можа параніць сябе ці чалавека, які стаіць побач. Таму мы забаранілі. А каб нікому не было крыўдна, забаранілі насіць усім. І ўключылі пункт ва ўнутраны працоўны распарадак”.
Юрыст прадпрыемства тлумачыць гэта па-іншаму. Ён кажа, што з дапамогай мабільніка можна дамаўляцца аб крадзяжы мяса і ў пэўны час перакідваць яго праз плот. Дзіўная забарона засталася б без увагі, калі б з-за яе невыканання не пачалі пакутаваць людзі.
Зміцер Любецкі працаваў на мясакамбінаце аператарам ЭВМ. Па ягоных словах, у цэх заходзіць яму не было патрэбы, ён сядзеў у кабінеце і працаваў за камп’ютарам. І вось аднойчы ў гэтым кабінеце зламалася дзвярная ручка.
Зміцер Любецкі: "Некалькі месяцаў запар я прасіў старшыню будаўнічага цэха адрамантаваць гэтую дзвярную ручку. “Так-так-так, прышлем”, — казаў старшыня.
Дырэктар “таргануў” мяне першы раз, другі — і напісаў прыказ аб пазбаўленні мяне ўсіх прэміяльных і выплатаў.
Гэта было 1 лістапада. Далей, 12 снежня, калі я прыйшоў на працу, то пабачыў на прахадной не толькі ахоўніка, а і дырэктара і намесніка дырэктара, прама ўшчыльную.
“Ёсць у цябе мабільнік з сабою?”, — пытаюцца. “Ёсць”, — кажу. “Пакажы. Не здаваў ніколі?” — “Не, не здаваў”. — “Пішы тлумачальную”.
Перада мной яшчэ тры чалавекі стаяць пішуць тлумачальныя па такой жа прычыне. Пасля гэтай тлумачальнай зноў пішацца (ужо другі раз) загад дырэктара аб пазбаўленні мяне ўсіх прэміяльных.
Мой начальнік кажа мне: пішы заяву на звальненне па ўласным жаданні, калі не хочаш праблем".
Зміцер заявы не напісаў. Тады яго звольнілі за “сістэматычнае невыкананне працоўных абавязкаў”, то бок за дзвярную ручку, мабільны тэлефон і нежаданне пісаць заяву.
Ён звярнуўся ў прафсаюз РЭП і падаў іск у суд. Дарэчы, толькі там і даведаўся, чым матывуе адміністрацыя мясакамбіната сваю забарону на карыстанне мабільнымі тэлефонамі.
Судовы працэс Любецкі выйграў, у працоўнай кніжцы яму зменяць прычыну звальнення на “па ўласным жаданні” і выплацяць 700 долараў маральнай кампенсацыі. Ён шукае сабе іншую працу цяпер ужо ў недзяржаўнай установе.
Але праблема не вырашылася. Забараняць мабільнікі не перасталі, больш за тое, гэтую практыку перанялі іншыя магілёўскія прадпрыемствы. Юрыст Аляксандр Каралёў, які займаўся справай Любецкага, тлумачыць гэтыя забароны проста:
Аляксандр Каралёў: “У Магілёве ведаюць дырэктара мясакамбіната, ды й не толькі — напрыклад, дырэктара малочнага камбіната, — як самадураў.
Яны робяць з людзьмі тое, што хочуць. Калі іх (людзей) ужо “дапякаюць”, толькі тады яны пачынаюць абурацца і спрабаваць абараніцца”.
Нацыянальная беларуская рыса — трываць да апошняга — грае не на карысць саміх беларусаў. Пасля звальнення Змітра Любецкага на мясакамбінаце нічога не змянілася. Нібыта ў людзей і не забралі ніякага канстытуцыйнага права.